будынак КГБ

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з’явіліся прозвішчы яшчэ чатырох чалавек.

Гэта Марына Мазоўка, Максім Грытчанка, Сяргей Хлыстоў і Васіль Бачко.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1326 чалавек, з іх 630 — беларусы.

Сваім парадкам МУС у «Спіс экстрэмістаў» дадало яшчэ 42 прозвішчы — цяпер у ім 5663 чалавекі.

22 жніўня МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод гэтых 42 чалавек 35 маюць сярод абвінавачванняў так званы “народны артыкул” 342 Крымінальнага Кодэксу.