Белстат назваў рэгіёны Беларусі з самымі высокімі заробкамі.

За мінулы год заробкі беларусаў павялічыліся на 13,1%. У чэрвені 2025 года сярэдні заробак склаў 2717,8 рубля і вырас на 9,6%, піша OfficeLife са спасылкай на Белстат.

Самы высокі заробак — у Менску: 3598,2 рубля, а самы нізкі — у Віцебскай вобласці: 2289,1 рубля.

У топ-5 раёнаў з самым высокім сярэднім заробкам увайшлі Астравецкі, Менскі, Салігорскі, Дзяржынскі і Рэчыцкі. Сярэдні заробак там вагаецца ад 2,9 да 3,4 тысячы рублёў.

Што тычыцца раёнаў з самым нізкім сярэднім заробкам, у топ-5 трапілі Шаркаўшчынскі, Расонскі, Мёрскі, Брагінскі і Дрыбінскі. У гэтых раёнах сярэдні заробак не перавышае 2 тысяч рублёў.