фота ілюстрацыйнае

У 2029 годзе ў Беларусі плануецца перапіс насельніцтва. Па выніках мінулага, які адбыўся ў 2029 годзе, у краіне паводле афіцыйных звестак пражывала 9 мільёнаў 413 тысяч 446 чалавек.

Як расказала афіцыйным медыям старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Іна Мядзведзева, падрыхтоўка да будучага перапісу ўжо ідзе.

Што датычыць фармату перапісу, то ён будзе камбінаваным: інтэрнэт-перапіс і паралельна перапісчыкі з выкарыстаннем планшэтаў.

З 2019 года насельніцтва Беларусі катастрафічна зніжаецца. Да гэтага прывялі пандэмія каронавірусу ў 2020 годзе, масавыя палітычныя рэпрэсіі і выезд грамадзян за мяжу, заканамернае істотнае зніжэнне нараджальнасці.

У Беларусі таксама змяншаецца колькасць шлюбаў і расце колькасць разводаў.