25 жніўня 1910 года – 115 гадоў таму ў горадзе Барань (Аршанскі раён) нарадзіўся
Уладзімір Корбан, беларускі пісьменьнік, байкапісец, перакладнік.

Удзельнік Другой сусветнай вайны. Працаваў на заводах у Барані, Ленінградзе, Лідзе, Воршы. З канца 1946 года да студзеня 1948 года — дырэктар цвіковага завода ў Лідзе. З 1952 года працаваў у часопісе “Вожык”, з 1967 года — галоўны рэдактар часопіса.

Друкаваўся з 1946 года. Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек і вершаваных фельетонаў «Мы іх ведаем» (1950), «Байкі» (1953), «3 вецярком» (1957), «Гарачая прыпарка» (1959), «Не на сваім месцы» (1965), «Свінні ў рэпе» (1968), «Дзям’янаваюшка» (1970), «Выбранае» (1970) і інш., зборнікаў апавяданняў і гумарэсак «Да цешчы на бліны» (1963), «Дзядзькава крыўда» (1982). Аўтар кніг для дзяцей «Янка і санкі» (1957), «Пра жывёл і пра звяроў», «Учора, сёння і заўжды» (абедзве 1963), «Суседні двор» (1967) і інш. Яго творы вылучаюцца акгуальнасцю тэматыкі, сатырычнай вастрынёй, мастацкай прастатой. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы І. Крылова, Л. Украінкі, С. Алейніка, Т. Масэнкі і іншых.

У Барані ў сярэдняй школе № 15 створаны літаратурны музей імя Корбана, адна з вуліц горада названа ягоным імем, у мясцовым скверы ўстаноўлены памятны знак, пасаджана алея з манчжурскага гарэха, праводзіцца літаратурны конкурс, з 1980 гарадская бібліятэка-філіял № 7 носіць імя байкапісца. У Воршы і Барані ўстаноўлены памятныя дошкі ў гонар літаратара.