25 жніўня ў Беластоку каля помніка Ежы Папялушку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі палітычнымі вязнямі. Роўна 4 гады і 5 месяцаў Анджэй Пачобут быў затрыманы, а пасля арыштаваны.

Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. 

На акцыі выступілі беларускія і польскія грамадскія актывісты.