
Каб змагацца з экстрэмізмам і тэрарызмам, у Гарадзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце будуць арганізоўваць дзяжурствы студэнтаў-жыхароў. Таксама такім чынам збіраюцца ўмацаваць грамадскую бяспеку і дысцыпліну.
Гэта стала вядома з новага загаду «Палажэнне аб студэнцкім інтэрнаце» ад 8 ліпеня за подпісам рэктаркі Ірыны Кітуркі. Папярэдняя версія ад 6 студзеня 2023 года страціла сілу.
Як менавіта дзяжурствы дапамогуць змагацца з экстрэмізмам і тэрарызмам, у дакуменце не раскрываецца.
Таксама ў ім сказана, што выхаваўчую працу ў інтэрнаце праводзіць адміністрацыя ўніверсітэта супольна з аддзелам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце пры ўдзеле актыву БРСМ, піша hrodna.life.
