
На пасаду пракурора Мастоўскага раёну на мінулым тыдні прызначаны Ігар Аляксандравіч Якімовіч.
Ігар Якімовіч скончыў установу адукацыі “БІП – Інстытут правазнаўства”. Служыў у войску, да прызначэння на новую пасаду працаваў намеснікам пракурора Смаргонскага раёну.
Прадстаўляючы новага пракурора Мастоўскага раёну пракурор вобласці Аляксандар Жукаў не шкадаваў пахвальбы: “Игорь Александрович честный, порядочный человек, с активной гражданской позицией. Понимает и знает свою работу. Уверен, что на посту прокурора района будет выполнять поставленные задачи на благо государства”.

Прысутнічаў на прэзентацыі новага сілавіка раёну і галоўны вертыкальнік Мастоўшчыны Андрэй Санько.

