
Ваўкавыск рыхтуюць да абласных дажынак. З гэтай мэтай яго інспектаваў “губернатор” Юрый Караеў. Ён “провел штаб по подготовке к главному празднику хлеборобов, проехал по улицам города и ознакомился с ходом подготовки города”. На сённяшні дзень здадзены ўжо нібыта больш 60 аб’ектаў. Але Караеў застаўся задаволеным не ўсім. Так начальнік вобласці выказаўся незадаволена ў стылі Лукашэнкі пра тыя працы, якія не завершаны:
“Понабирают строительных организаций из других регионов, и ведут они себя тут вульгарно“.

Абласныя “Дыжынкі” у Ваўкавыску плануюцца на 20 верасня.
