
Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца смартфонамі ў час урокаў. Пачаткова аналагічная забарона была зробленая для вучняў.
“Выкарыстанне педагагічнымі работнікамі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі прыладаў мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) у час адукацыйнага працэсу не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў узнікнення пагрозы жыццю ці здароўю навучэнцаў, работнікаў, іншых экстраных выпадкаў”, — сказана ў новай пастанове Міністэрства адукацыі, апублікаванай на pravo.by.
Раней Міністэрства адукацыі пастанавіла, што смартфонамі нельга карыстацца вучням. Больш за тое, дзеці павінныя будуць здаваць тэлефоны на ўваходзе ў школу. Самы ж установы адукацыі павінны абсталяваць спецыяльныя месцы для захоўвання прыладаў: індывідуальныя ячэйкі, кейсы для класаў, шафы або асобныя памяшканні, да якіх доступ кантралююць прызначаныя адказныя асобы.
Настаўнікаў здаваць гаджэт пры ўваходзе ў школу не абавяжуць. Але падгледзець ці ўдакладніць нешта па праграме ўрока ў смартфоне цяпер нельга.
Новыя правілы пачнуць дзеіць з 1 верасня.
