
Работнікі абласной і раённых пракуратураў цягам апошняга месяца ўзмоцнена правярала школы гарадзеншчыны. Паведамляецца, што пракурорскія супрацоўнікі праверылі ажно 140 школаў рэгіёну. Усяго ж у гарадзенскай вобласці на сёння 296 школаў.
Паведамляецца, што “прежде всего прокуроров интересовали вопросы создания безопасных условий, в том числе состояние спортивных залов, площадок, стадионов, спортивного оборудования и инвентаря. На особом контроле – организация пропускного режима, функционирование тревожной сигнализации, исправность систем видеонаблюдения, состояние пищеблоков, обеспечение дорожной безопасности вблизи учреждений образования”.

Пракурорам Мастоўскага раёна вынесена прадпісанне начальніку ўпраўлення адукацыі райвыканкама па фактах неналежнага стану спартыўнага абсталявання і інвентара, асвятляльных прыбораў у трох гарадскіх школах.
Пракурор Бераставіцкага раёна выявіў выпадкі выкарыстання няспраўных асвятляльных прыбораў у навучальных кабінетах, санітарна-тэхнічнага абсталявання ў ДУА «Малабераставіцкая сярэдняя школа», ДУА «Макараўская сярэдняя школа».
Наяўнасць пашкоджанняў у агароджы футбольнага поля ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Ашмяны», няспраўнасць прылады, якая замыкае ў брамцы ў ДУА «Мураваашмянкаўская СШ», неналежны санітарны стан прылеглых да школ тэрыторый у ДУА «Граўжышкаўская базавая» школа», ДУА «Кальчунская СШ», выкарыстанне перагарэлых асвятляльных прыбораў, неналежнае замацаванне спартыўнага абсталявання ў іншых установах адукацыі адзначаны пракурорам Ашмянскага раёна ў прадстаўленні, унесеным у раённы выканаўчы камітэт.
Акрамя таго, такія факты выяўлены пракуратурай Воранаўскага раёна ў шэрагу сельскіх школ рэгіёну, у сувязі з чым унесена прадстаўленне старшыні райвыканкама.
У цэлым жа гэтая кампанія пракуратуры больш нагадвае паказуху.
