На фасадзе Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы з’явіўся арт-аб’ект, які ёсць сімвалам культурнай памяці. Гэта не проста роспіс – гэта партрэт Янкі Купалы, а на заднім фоне – буслы, як вечны абярэг беларускай зямлі. Стварыў гэтую кампазіцыю менскі мастак Канстанцін Пахомчык.

Створаны мурал да Дня беларускай пісьменнасці, які неўзабаве пройдзе менавіта ў Лідзе.

Раней у Лідзе паставілі новыя лаўкі, аздобленыя, на жаль, пераважна па-расейску. А таксама зрабілі на чужой мове назву гораду.