
Кастрычніцкі РАУС Гародні працягвае палохаць грамадзян пераследам за “экстрэмізм”. У ролі папераджальніка на гэты раз выступіў участковы інспектар міліцыі Кастрычніцкага РАУС Аляксей Чымбур (Алексей Чимбур), які на сайце абласнога УУС заявіў пра адказнасць за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Паколькі да такіх залічаюць фактычна кожную альтэрнатыўную інфармацыю, то па-сутнасці гэта наўпроставае парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – забарона на распаўсюд і карыстанне інфармацыяй.
Прыводзяць “октябрьские” міліцыянты і прыклады пераследу грамадзян за апошні час:
“28 июля сотрудники Октябрьского РУВД г.Гродно задержали 41-летнего мужчину, который с 2023 года хранил с целью распространения экстремистские материалы на личной странице в соцсети “ВКонтакте”. Гражданин свою вину признал, в содеянном чистосердечно раскаялся. Суд постановил применить к нему взыскание в виде административного ареста сроком на 10 суток. Похожий случай зафиксирован 1 августа. Правоохранителями был выявлен факт хранения с целью распространения информационной продукции Telegram-чатов и Telegram-канала, признанных экстремистскими. В смартфоне у 35-летнего гродненца обнаружены материалы с 2021 года. В суде фигурант вину признал, ему назначен штраф в размере 30 базовых – 1 260 рублей”.
