Кожную суботу ў 7:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Каментар эксперта: “Прававыя летапісы” – Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі. А што там будзе – пачуем у размове з вядучым відэапраекта Юрасём, гісторыкам і гідам па Варшаве.

Асоба: Ужо тры месяцы, як экс-палітвязень Андрэй Чапюк знаходзіцца ў эміграцыі і амаль чатыры, як на волі. Ён распавёў пра свае назіранні, як праходзіць працэс сацыялізацыі пасля зняволення, асабліва — у эміграцыі.

Падзея: “Bitter Herbs” – “Горкія зёлкі”. Праект з такой назвай адкрыўся ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі. Ён – пра памяць людзей і раслін пра Халакост.