
У так званы «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 14 прозвішчаў — цяпер у ім ажно 5677 чалавек.
29 жніўня МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
У спіс дадалі засуджанага за «распальванне варожасці» і «заклікі да санкцый» Андрэя Бесава, а таксама яшчэ 13 чалавек, засуджаных паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага Кодэксу.
