
Фота Следчага камітэту РБ
У адным з цэхаў прадпрыемства «Хімвалакно» ў Гародні ўдзень 29 жніўня адбылося надзвычайнае здарэнне, у выніку чаго былі траўмаваныя два работнікі. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.
Паводле СК, пры пераводзе паравога катла з прыроднага газу на дызельнае паліва адбылося яго аварыйнае разбурэнне, у выніку чаго траўмаваліся два работнікі кацельнага цэху. Аднаго з мужчынаў з апёкамі чацвёртай ступені даставілі ў медычную ўстанову.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, праводзілася праверка.
Паведамляецца, што прадпрыемства працягвае працу ў штатным рэжыме, тэхналагічныя працэсы не парушаныя.
