У Гародні абнаўляюць і ўсталёўваюць новыя турыстычныя ўказальнікі. Першыя з іх з’явіліся ў цэнтры гораду, побач з чыгуначным вакзалам.

На гэтых указальніках ёсць інфармацыя пра цікавыя мясціны гораду над Нёманам: адрасы, адлегласць і карцінка для лёгкай навігацыі. Указальнікі зроблены на беларускай і расейскай мовах.