
Гарадзенская рэгіянальная мытня істотна папоўніла свае працоўныя кадры. Ажно 39 маладых спецыялістаў нядаўна прыйшлі на працу. Пачалі сваю дзейнасць яны ў жніўні. Менавіта жнівень – адзін з сама напружаных і загружаных месяцаў на мяжы. У гэты месяц сканчаюцца адпачынкі, а пасажыраплынь узрастае ў некалькі разоў у параўнанні з іншымі месяцамі.
Новыя работнікі былі аформлены на працу супрацоўнікамі мытных пастоў “Каменны Лог”, “Беняконі”, “Ваўкавыск”, “Гродна”.

Ня так даўно Гарадзенская рэгіянальная мытня падводзіла вынікі сваёй працы за паўгоду:
