Удзельнікаў канферэнцыі вітаў “вечны камсамолец” Ігар Лябецкі

У Гарадзенскім райвыканкаме прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Гарадзенскай раённай структуры праўладнага аб’яднання БРСМ. Паведамляецца, што з справаздачным дакладам выступіла першы сакратар раённай арганізацыі Алена Грэцкая. Яна таксама “очертила задачи на ближайшие годы”.

Па стане на 1 жніўня на ўліку ў гарадзенскім раённым камітэцке БРСМ было ўжо 1537 членаў. Сярод гэтай колькасці выразна пераважаюць дзяўчаты і жанчыны. Грэцкая пахвалілася, што гаэтая колькасць членаў – гэта 26,19% ад агульнай колькасці моладзі раёна. І колькасць гэтых членаў цэлы час расце. Для гэтага акрамя прымусовага запісу выкарыстоўваюцца і “пернікі”: “Для их поддержки реализуются различные проекты. Один из них – «Молодежный билет – твоя социальная защита».”. 

Удзельнікаў канферэнцыі віталі чыноўнікі. Высоко оценил работу районной организации председатель Гродненского районного Совета депутатов Игорь Лебецкий.

“– У вас в районе великолепные достижения в студотрядовском движении. Летом было трудоустроено 538 человек, – отметила главный специалист отдела по координации идеологической работы и по делам молодежи Гродненского облисполкома Татьяна Васюкевич“.