Беларускі дом у Варшаве атрымаў інфармацыю, што рэпрэсаваныя беларусы ў Польшчы і іншых краінах пачалі атрымліваць паведамленні з запрашэннем паўдзельнічаць у нібыта «даследаванні», дзе збіраецца інфармацыя пра здзейсненую дапамогу. Але гэта арганізацыя такіх даследаванняў зусім не праводзіць.

«Гэта правакацыя лукашэнкаўскіх спецслужбаў. Беларускі дом не збірае інфармацыю пра рэпрэсаваных і тым больш не вядзе камунікацыю праз сацыяльныя сеткі», — сцвярджаецца ў яго тэлеграм-канале.

Падкрэсліваецца, што адзіны бяспечны і надзейны канал камунікацыі для атрымання дапамогі ад Беларускага дома: гэта электронны адрас repressions@belaruskidom.eu. Старшыня Беларускага дому Алесь Зарэмбюк заклікае ўсіх да пільнасці.