
Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць у дачыненні да былога байца палка Каліноўскага Максіма Шабуцкага.
Максіма Шабуцкага абвінавачваюць па 18 крымінальных артыкулах, у тым ліку аб стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання», змове з мэтай захопу ўлады, удзеле ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы, дыскрэдытацыі Беларусі, закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі, стварэнні злачыннай арганізацыі, распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі і іншых.
Яго запрашаюць з’явіцца па адрасе вуліца Горкага, 121 у Гародні, дзе знаходзіцца Упраўленне Следчага камітэта па Гарадзенскай вобласці.
