
Будынак КГБ у Гародні
Жыхарка Гарадзенскай вобласці расказала DW, што пасля вяртання дадому яе праз тэлефон выклікалі на размову ў мясцовае ўпраўленне КДБ.
Суразмоўца прызнаецца, што супрацоўнік КДБ адразу папярэдзіў: яўка абавязковая, інакш прыцягнуць да адказнасці. Падчас размовы яе распытвалі, чым яна займаецца за мяжой, з кім кантактуе, ці спрабавалі яе вярбаваць мясцовыя спецслужбы, ці чытае яна забароненыя ў Беларусі рэсурсы, як ставіцца да дзеючай улады і чаму аддае перавагу жыць за мяжой.
«Потым супрацоўнік спытаў, ці ведаю я, што такое здрада дзяржаве. Я адказала, што чула пра такое толькі ў савецкіх фільмах. Тады ён з аркуша зачытваў, якія дзеянні могуць расцэньвацца як здрада, якая за гэта прадугледжана адказнасць. І я павінна была падпісаць дакумент, што мне ўсё гэта патлумачылі».
Вядома, што на такія ж размовы выклікаюць і ў менскі КДБ, асаблівая ўвага надаецца тым, хто прыязджае ў Беларусь рэдка, некалькі разоў на год.
