Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў, як ставіцца да фанатаў з нацыянальнай сімволікай, і адказаў яшчэ на некалькі пытанняў «Трыбуны». Журналіст, які размаўляў з трэнерам, прадставіўся супрацоўнікам газеты МУС «На страже».

Сярод іншага Кавалевіч сказаў наступнае:

— На працягу ўсёй паездкі (значны час каманда “Нёман” знаходзілася ў Еўропе, дзе гуляла адборавыя матчы да Лігі канферэнцый – ГП) нас вельмі моцна падтрымліваў мой сябар Віктар Казіміравіч Краўцэвіч, кіраўнік падраздзялення «Алмаз». Гэта адны з нашых самых адданых заўзятараў. Нас падтрымлівала і гродзенская міліцыя, мы з ёй у выдатных адносінах, часам гуляем з ветэранамі. Мой тата пачынаў службу ў міліцыі. Я паважаю працу міліцыянераў. У Беларусі многія дзякуючы міліцыянерам спакойныя за сваё будучыню. Магу ім пажадаць толькі самага лепшага.

— Са старшынём аблвыканкама Юрыем Караевым таксама сябруеце?

— Ён заўзятар, спартсмен, крапавы берэт! Да яго быў баскетбаліст Уладзімір Каранік, мы з імі гулялі нават у баскетбол. Калі кіраўнік спартыўны чалавек, разумее ўсе дэталі, працаваць прасцей. Мне з Гроднам пашчасціла, мяне ніхто не выклікае на дыван, не накачвае, не расказвае, як трэба гуляць.