
фота ілюстрацыйнае
Да пачатку навучальнага году Белстат падаў агульную статыстыку і датычную колькасці настаўнікаў па прадметах.
Навучалі дзяцей ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 102 тысячы 300 настаўнікаў (улучна з так званымі сумяшчальнікамі). З гэтай колькасці 18,8 % выкладаюць замежныя мовы, 10,7 % — матэматыку, 9,9 % — беларускую мову і літаратуру, 9,9 % — расейскую мову і літаратуру (у Беларусі іх ня лічаць замежнымі), 9,8 % — фізічную культуру.
Таксама Белстат падаў гендэрны склад настаўнікаў-прадметнікаў: 83,2 % жанчын, 16,8 % мужчын.
