Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, дадаўшы ў яго яшчэ дзясяткі пазіцый, піша «Вясна».

Гэтым разам найбольш шматлікая дададзеная група — фэйсбук-старонкі беларускіх дыяспар у розных краінах свету:

  • Libertas Belarus;
  • «Грамадзянская iнiцыятыва беларусау у Фiнляндыi;
  • «Sveriges Belarusier / Беларусы Швецыi»;
  • «Belarusians in San Francisco Bay Area / Беларусы Сан Францыска Бэй Эрыi»;
  • «Беларусы у Парыжы Belarusians in Paris»;
  • «Belarusian Canada / Беларусы Канады»;
  • «Siabry.оrg — Беларусы свету»;
  • «Belarusy online | Беларусы анлайн».

Таксама ў спіс гэтым разам трапілі:

  • тэлеграм-каналы і чаты Libertas Belarus NRW, «Орг BY»;
  • старонкі ініцыятывы «Платформа 375»;
  • старонка ва «Укантакце» «Ивацевичи-Телеханы-Коссово»;
  • старонка ў «Аднакласніках» «Ивацевичи-Телеханы-Коссово»;
  • інтэрнет-старонка «Razam.dе»;
  • ютуб-канал «САМОДЕЛКА ДИЛЕТАНТА».