
Вайскоўцы Гродзенскай памежнай групы ў ноч на 3 верасня затрымалі трох жыхароў абласнога цэнтра, паведамляе Памежны камітэт.
Мужчын знайшлі ў Гарадзенскім раёне. Там знаходзілася машына з аэрастатным шарам і 20 балонамі з газам.
У час затрымання адзін з мужчын супраціўляўся вайскоўцу і ўдарыў яго.
У дачыненні да затрыманых пачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму і грэбаванне законнымі патрабаваннямі службовай асобы пры выкананні абавязкаў. Ім пагражае штраф да 100 базавых велічынь (4200 рублёў) альбо грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.
У дачыненні да мужчыны, які напаў на памежніка, праводзіцца праверка па ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яго санкцыя прадугледжвае 7 гадоў пазбаўлення волі.
