
У цэнтры Гародні ўсталявалі новы фантан. Незвычайная канструкцыя з’явілася на плошчы Леніна побач з памятным знакам “Нулявы кіламетар”.
Фантан складаецца з кветак, сярод якіх сурфінія розных відаў і расфарбоўкі, дыхондра сярэбраны водаспад, будра варыягатная, вярбена. На самым версе – мільённая кветка, якой упрыгожылі Гародню.

