Прызначаны новы начальнік Гарадзенскага абкаму БРСМ. Першым сакратаром гарадзенскай абласной арганізацыі стаў Пётр Касіцкі.

У Гародні прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Гарадзенскай абласной арганізацыі ОО «БРСМ», дзе за яго і прагаласавалі ўдзельнікі мерапрыемства.

Што вядома пра гэтага Касіцкага? Пётр Касіцкі ў 2011 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “Гісторыя”, а ў 2017-м годзе – Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”. Адразу пасля атрымання першага дыплома Касіцкі стаў працаваць чыноўнікам-ідэолагам, мае характэрную біяграфію:

Работать в БРСМ начал в 2012 году в должности главного специалиста Гродненского областного комитета. Затем был избран первым секретарем Гродненского городского комитета ОО «БРСМ». В 2021 году вернулся в Гродненский обком, работал заместителем заведующего отделом проектной деятельности. Курировал движение молодежных отрядов охраны правопорядка, работу с сельской молодежью, был инициатором и организатором масштабных областных мероприятий.

За справаздачны перыяд колькасць камсамольцаў-бэрэсээмаўцаў на Гарадзеншчыне вырасла на 3,6%. Усяго зараз Гарадзенскай абласная арганізацыя налічвае 48 096 чалавек, яна мае 1188 пярвічных арганізацый. Гэта складае ажно 27,1% ад агульнай колькасці моладзі вобласці.