
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 68 прозвішчаў — цяпер у ім ажно 5745 чалавек!
5 верасня МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае папаўненне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
У спіс дадалі грамадзяніна РФ Альберта Карстэна, блогерку Паліну Зыль і ажно 36 чалавек, засуджаных паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага Кодэксу.
