
Кожную суботу ў 7:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар эксперта: Універсальны перыядычны агляд і прэ-сесія па Беларусі на ім. Што гэта такое і што будзе далей? Гаворым з юрысткай ПЦ “Вясна” Святланай Галаўнёвай.
Праваабарончы слоўнік: Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў адзначыцца 8 верасня. У гэты дзень у 1943 годзе быў пакараны смерцю чэшскі журналіст Юліюс Фучык, які ў турме напісаў “Рэпартаж з пятлёй на шыі”.
Каментар: Беларуская ініцыятыва BySol працягвае сваю працу, а кіраўніцтва беларускага шэлтара ў Варшаве шукае новы будынак.
