
У Беластоку 7 верасня прайшла грамадская акцыя беларусаў, прымеркаваная да Дня беларускай вайсковай славы – угодкаў легендарнай Бітвы пад Воршай 1504 года. На акцыю, арганізаваную беларускай дыяспарай, сабралася каля 50 чалавек. Выступоўцы звярталі ўвагу на значанне бітвы пад Воршай, гістарычную пераемнасць і на тое, што змаганне з маскоўскай акупацыяй надалей застаецца актуальным для некалькіх народаў былой імперыі, якая зноў імкнецца да аднаўлення сваёй захопніцкай дзяржавы.
Выступілі Ян Абадоўскі, Яўген Вапа, Сяргей Верамеенка, Васіль Калач, іншыя беларускія грамадскія актывісты, прадстаўнік украінскай дыяспары Антон Галавач. Удзельнікі акцыі неаднаразова скандавалі “Жыве Беларусь!”, “Слава Украіне!”, “Нех жые Польска!”.
У акцыі ўзяў удзел клуб беларускай гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863. Гучалі вайсковыя маршы і песні.













