Ліда ўзбагацілася новым культурным аб’ектам – манументальна-дэкаратыўнай скульптурай «Верабейкі», натхнёнай вершам Валянціна Таўлая.

У Дзень беларускага пісьменства арт-аб’ект, выкананы ў выглядзе раскрытай кнігі, расчыніў свае старонкі, запрашаючы ўсіх ахвотных дакрануцца да свету паэзіі. Асаблівасцю скульптуры ёсць тое, што тэкст верша Валянціна Таўлая прадубляваны шрыфтам Брайля. Дакрануцца да паэтычнага слова змогуць і людзі з парушэннямі зроку.  Гэта пашырае межы ўспрымання мастацтва і стварае інклюзіўную культурную прастору.

Напомнім, што ў Лідзе дзеіць Дом-музей паэта Таўлая, які ў 1920-21 гадах з бацькамі жыў у Зэльве, вучыўся ў Вялікай Кракотцы і Слоніме, працаваў у Лідзе. 8 лютага 2014 года ў Лідзе з нагоды 100-ых угодкаў літаратара на доме па вуліцы Замкавая-7 была адкрыта мемарыяльная дошка.