Паводле звестак «Вясны», у Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну» — апошнія з іх адбыліся на гэтым тыдні. Людзям інкрымінуюць арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.

Праваабаронцам вядома пра шэраг судовых працэсаў па гэтай справе — фігурантам прызначаюць ад «хіміі» да калоніі. Некаторым затрыманым падаўжаюць меру стрымання пад вартай на некалькі месяцаў.

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 64 пацверджанага(!) фігуранта «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш — палітычны пераслед 64 чалавек, пра які мы пішам, быў цалкам верыфікаваны і пацверджаны.

Вясна