Служба дзяржаўнай бяспекі Літвы ўзмоцніць ахову мяжы з Беларуссю і Расеяй на час сумесных беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў “Захад-2025”, якія пачынаюцца на гэтым тыдні. Пра гэта паведамляецца на сайце літоўскай памежнай службы.

Літоўцы нагадваюць, што ахова мяжы была ўзмоцненая тэхнічнымі і арганізацыйнымі сродкамі, а таксама людскімі рэсурсамі пасля пачатку гібрыднай атакі, якую рэжым Лукашэнка пачаў у 2021 годзе. Таксама меры бяспекі былі ўзмоцненыя пасля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны ў 2022 годзе.

“Яшчэ больш актыўны маніторынг мяжы, патруляванне ды іншыя меры памежнага кантролю будуць ажыццяўляцца не толькі сіламі Дзяржаўнай памежнай службы, але і з прыцягненнем структур нацыянальнай сістэмы абароны і Саюза стралкоў Літвы”, — адзначаюць памежнікі.

Беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні “Захад-2025” пройдуць 12–16 верасня. У звязку з іх правядзеннем Польшча абвесціла пра поўнае закрыццё мяжы ў ноч на 12 верасня.