Іллю Дубскага ў калоніі змусілі самастойна выдаліць лязом татуіроўку з гербам “Пагоня”

Жыхар Асіповічаў Ілля Дубскі быў затрыманы ўвосень 2020 года, пазней яго засудзілі па арт. 130 КК (распальванне варожасці). У выніку Іллю засудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляе @dissidentby, у калоніі ён падпаў пад псіхалагічны і фізічны ціск. Асобны выпадак сведчыць пра нечалавечыя ўмовы, калі адміністрацыя загадала яму прыбраць татуіроўку, інакш пагражалі «зніжэннем статусу» і тым, што ён «ніколі не выйдзе на волю». У выніку Ілья быў змушаны самастойна выразаць татуіроўку лязом, што пакінула вялікі рубец на руцэ. Зараз Дубскі на волі, ён быў вызвалены амерыканцамі ў ліку іншых 52 палітвязняў.