
Фота: militaryarms.ru
У Гародні, непадалёк ад Гожскага палігона, быў заўважаны найноўшы расейскі БТР-22, які ўдзельнічае ў супольных вучэннях Беларусі і Расеі «Захад-2025».
Як паведамляе Defense Express, лакацыю БТР-22, які знаходзіўся на вуліцы Кірава, вызначыў Telegram-канал Military Journal. Паводле ваенных аналітыкаў, фота маглі наўмысна зліць у сетку як элемент дэманстрацыі сілы перад Польшчай. У гэты ж кантэкст укладваюцца нядаўнія залёты расейскіх дронаў-камікадзэ на тэрыторыю Польшчы і размяшчэнне пускавых установак «Іскандэр» у Калінінградскай вобласці.
БТР-22 быў упершыню прадстаўлены толькі два гады таму — на форуме «Армія-2023».
