Крама Kropka, якой кіруе сям’я былога палітвязня, гарадзенца Змітра Фурманава, запускае акцыю салідарнасці: кожны нядаўна вызвалены палітвязень атрымае ў падарунак цішотку.

“Гэта маленькі жэст, але вялікая надзея. Мы хочам, каб людзі адчулі: яны патрэбныя і не адны”, — кажа Фурманаў.

-Яны могуць прыйсці ў “Кропку” і выбраць любую цішотку, якая спадабалася, абсалютна задарма. І мы гэта вырашылі зрабіць, таму што пабачылі, што на прэс-канферэнцыі было шмат былых палітвязняў, апранутых у сваё адзенне, якое з турмы засталося.

Па словах Змітра Фурманава, да акцыі далучыліся некалькі беларускіх брэндаў:

-Пяць брэндаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі. Некаторыя пагадзіліся бясплатна аддаваць, а некаторыя зрабілі вялікую зніжку – амаль бясплатна. Гэта брэнды: “Рабі пільна”, “Адметнасць”, “Падпольшчыкі”, “Жнівень” і мэрч гурта “Кашлаты Вох”.  

Акцыя будзе доўжыцца бліжэйшы тыдзень і, па словах яе арганізатара, яны хочуць, «каб людзі, якія прайшлі праз выпрабаванні, адчулі падтрымку і ведалі: яны не адны, іх тут чакаюць”.

Беларускае Радыё Рацыя