У Палату прадстаўнікоў накіравалі законапраект «Аб змяненні законаў», які, паводле ўладаў, скіраваны на «ўдасканаленне заканадаўства ў сферы нацыянальнай бяспекі».

Фота: auto.onliner.by

Ён прадугледжвае ўнясенне змяненняў у законы “Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі”, “Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь”, “Аб органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” і “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”.

Праект прадугледжвае, што кампаніі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў, будуць абавязаныя перадаваць персанальныя даныя сваіх кліентаў у інфармацыйныя сістэмы Мінтранса. Пры гэтым рабіць гэта бізнес мусіць бясплатна.

Акрамя таго, дакумент удакладняе пералік асоб, якія падлягаюць абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі, а таксама ўмовы захоўвання і доступу да адпаведнай інфармацыі.