
«Ці то рабілі аперацыю, ці то былі праблемы з нагой», — кажа ў інтэрв’ю «Люстэрку» Дзмітрый Кучук, былы сусед нобелеўскага лаўрэата.
«Я стаяў каля сценкі, потым, памятаю, нібы святло згасла — прытомнасць. Калі ачомаўся, пазнаў Алеся. Ён стаяў за метр ад мяне. Я проста падскочыў ад шоку. Пачалі размаўляць. Супрацоўнікі спалохаліся, бо ўсё відаць на камерах трансляцыі. Я так разумею, яны не павінны былі дапусціць гэтую сустрэчу.
У нас было літаральна дзесяць хвілін. Алесь вярнуўся з «РБ» — Рэспубліканскай бальніцы для асуджаных: ці то рабілі аперацыю, ці то былі праблемы з нагой. Я пацікавіўся ў яго, як самаадчуванне. Ён: «Нармальна». Кажа, галоўнае здароўе, трымайся».
