Лукашэнка 16 верасьня падпісаў указ аб памілаваньні 25 чалавек, засуджаных у тым ліку «за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці», паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

Адзначаецца, што памілаваньне прымеркаванае да афіцыйнага сьвята, «Дня народнага адзінства» 17 верасьня.

Паведамляецца, што сярод памілаваных 12 жанчын і 13 мужчын; 19 чалавек ва ўзросьце да 40 гадоў. У многіх з іх ёсьць дзеці, а адна асуджаная – шматдзетная маці. Адзін з памілаваных «учыніў злачынства ў непаўналетнім узросьце».

БелТА піша, што «ўсе яны прызналі віну і раскаяліся ў зробленым, узялі абавязаньні весьці законапаслухмяны лад жыцьця».

Імёны памілаваных пакуль невядомыя.