60 гадоў таму (1965) – У Берасьці ў выніку зьбіцьця невядомымі загінуў Адам Трыпус, беларускі вайсковец, настаўнік. Пахаваны на берасьцейскіх Трышынскіх могілках. Нараджэнец Вялікай Бераставіцы.

Паходзіў з Вялікай Бераставіцы. У часы змагання за незалежнасць у 1920-я гады быў павятовым камендантам Гарадзенскага павету і сябрам Гарадзенскага акруговага штаба антыпольскага партызанскага руху, арганізаванага ўрадам БНР Вацлава Ластоўскага.

У 1920-21 гадах — настаўнік Віленскага беларускага прытулку. На пачатку 1921 г. арыштоўваўся польскімі ўладамі.

Быў сярод заснавальнікаў Гродзенскага аддзялення Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны. З 1921 году працаваў настаўнікам Гродзенскай беларускай гімназіі, а таксама быў адным з кіраўнікоў беларускага прытулку для дзяцей у Гародні.

Вылучаўся ад Блоку нацыянальных меншасцяў, у які ўваходзілі беларусы, на выбарах у польскі сойм па акрузе ў Беластоку.

У 1923 годзе абвінавачваўся польскімі ўладамі ў антыдзяржаўнай дзейнасці і праходзіў у судовым працэсе ў Беластоку па «справе 45-ці» (супраць беларускіх актывістаў).

З другой паловы 1920-х гг. жыў у Берасці, працаваў настаўнікам у в. Ратайчыцы. Пасля вайны працаваў у Брэсцкім раённым аддзеле адукацыі і ў педагагічным інстытуце.

Трагічна загінуў у Берасці ў 1965 годзе. Быў знойдзены на вуліцы ў выніку збіцця невядомымі пры нявысветленых абставінах. Памёр ва ўзросце 70 гадоў. У пасведчанні аб смерці прычынай смерці быў пазначаны «гіпертанічны крыз». Пахаваны на Трышынскіх могілках у Берасці.

У 2008 годзе быў урачыста ўсталяваны і асвечаны помнік Адаму Трыпусу на Трышынскіх могілках у Берасці. Усталяванне помніка было прымеркавана да 90-годдзя БНР. Пры адкрыцці помніка прысутнічалі людзі, якія асабіста ведалі Адама Трыпуса (спадар Георгі Грынкевіч), і людзі, якія ведалі сям’ю Адама Трыпуса, яго дачку Ірыну Трыпус. Яна жыла ў Брэсце і была выкладчыцай польскай, нямецкай і англійскай моў.