фота ілюстрацыйнае

Пасля закрыцця беларуска-польскай мяжы перавозчыкі сталі шукаць новыя маршруты. На сайце atlasbus.by адкрылі продаж квіткоў на два новыя прамыя рэйсы з Менску і Гародні ў Польшчу. Праўда, ідуць яны… праз Латвію.

Паездка з Менску да Варшавы згодна з раскладам зойме 11 гадзін. Квіток каштуе 350 рублёў — болей, чым было пры паездцы праз Берасце.

А на 22 верасня прызначаны рэйс “Гародня-Беласток-Варшава” — ён таксама будзе ісці праз Латвію. Квіток абыйдзецца ў 380 рублёў.

Дарэчы, пры паездцы праз Латвію беларусам і расейцам неабходна не пазней чым за 48 гадзін да паездкі запоўніць анкету на сайце eta.gov.lv і дачакацца электроннага ліста з пацвярджэннем або адмовай ва ўездзе.