Колькасць беларускіх грамадзян з часовымі дакументамі на жыхарства ў Літве працягвае скарачацца. Дзейны дазвол на жыхарства ў Літве на 1 верасня мелі 51 520 грамадзян Беларусі, пра што сведчаць статыстычныя звесткі Дэпартаменту міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных справаў.

На 1 студзеня 2025 году рознага кшталту дакументы, якія легалізуюць жыццё ў краіне, мелі 57 511 беларускіх грамадзян. На 1 жніўня былі 51 962, на 1 ліпеня — 52 287, на 1 чэрвеня — 52 662 чалавекі.

Такім чынам, колькасць беларусаў, легалізаваных у Літве, ад пачатку году скарацілася на 10,42%.