
фота podlaski.strazgraniczna.pl
Польскія памежнікі выявілі падкоп пад плотам у раёне вёскі Нараўка Падляшскага ваяводства.
На месцы яны затрымалі замежнікаў і адправілі іх назад, паведамілі ў прэс-службе памежнага ўпраўлення Падляшскага ваяводства.
Спробу незаконнага перасячэння мяжы зафіксавала сістэма электроннага агароджы раніцай 19 верасня.
Паводле інфармацыі ведамства, тунэль пачынаўся на беларускай тэрыторыі.
