На «Дажынках-2025» у Ваўкавыску паводле ўсіх завядзёнак падвялі ўрэшце вынікі выставы-конкурса снапоў і караваеў «Дажыначны цуд». Гэта стала апафеозам тыпова сацыялістычнага святкавання галоўнага “празніка хлебаробаў”.

Уручаў узнагароды начальнік Ваўкавыскага райвыканкаму Дзмітрый Захарчук. Лепшым снапом прызнаны сноп Ваўкавыскага раёну. Лепшым дажынкавым караваем прызналі каравай Гарадзенскага раёну. Нямала было і іншых забаваў і рознай папсовай музыкі.

А ўрэшце “переходящий вымпел Дмитрий Захарчук вручил хозяину следующих «Дажынак» — председателю Кореличского районного исполнительного комитета Андрею Гордею” (на фота).