У Астравецкім раёне адбыліся перастаноўкі чыноўнікаў з “вертыкалі”. Так цяпер культурай раёну будзе кіраваць Ангяліна Навасельская. Яна заменіць на гэтай пасадзе Вольгу Баяровіч, якая пайшла ў рост і цяпер будзе ажно намесніцай старшыні райвыканкаму.

Ангяліна Навасельская родам з Варнянаў, вучылася ў мясцовай школе. Скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава па спецыяльнасці “настаўнік біялогіі і хіміі”. У 2016 годзе прыйшла працаваць у Варнянскую школу.

У 2022 годзе Навасельская стала намесніцай дырэктара па асноўнай працы Цэнтру культуры і народнай творчасці, а з 2023-га стала ўжо дырэктаркай. А галоўны радок біяграфіі – “В 2023 году также окончила Академию управления при Президенте Республики Беларусь”.