
Стыкеры расклейваюць на дзвярах гарадзенцаў, у якіх ёсць даўгі па камуналцы. QR-коды вядуць на матэрыялы навінаў ад «Гродна Плюс», дзе журналісты распавядаюць пра наступствы нявыплаты. На незвычайны фармат падачы кантэнту звярнула ўвагу Zerkalo.io.
Па словах дзяржканала, у роліках журналісты «ва ўсёй красе паказваюць наступствы безадказнага стаўлення да сваіх абавязкаў».
Аплачваць камуналку неабходна да 25-га дня кожнага месяца. Калі гэтага не адбываецца, даўжніку тэлефануюць ці дасылаюць СМС. Праз два месяцы могуць адключыць святло і каналізацыю. Працэс высялення пачынаецца праз паўгода нявыплаты камунальных паслуг.
У верасні ў Гародні больш за 300 кватэр адключылі ад электрычнасці і каналізацыі.
