
У Гародні з’явіўся першы велапераезд – на ім можна не спешвацца. Такі роварны пераезд з’явіўся ў раёне пляцу Тызенгаўза.
У перспектыве такім сама чынам плануюць абсталяваць “зебры” на перасячэннях праспекту Янкі Купалы з вуліцамі Кабяка і Паўднёвая.
Спешвацца на такіх велапераездах не патрэбна. Разам з тым, калі светлафор выключаны, то спешвацца ўжо трэба.
Трэба зазначыць, што Гародня вельмі адстае ў арганізацыі роварнага руху ў параўнанні з рознымі еўрапейскімі гарадамі, тым жа Беластокам, дзе такіх абсталяваных пераездаў досыць шмат, а колькасць роварных сцежак вельмі вялікая
