Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што памежныя пераходы з Беларуссю будуць зноў адкрытыя апоўначы з серады на чацвер.

«Мы прынялі рашэнне разам з міністрам унутраных спраў, які сёння выпусціць адпаведную пастанову, аб адкрыцці чыгуначных і аўтамабільных памежных пераходаў з Беларуссю, якія былі закрытыя з-за вучэнняў „Захад“ і ўзрослай пагрозы і палітычнай нестабільнасці ўздоўж нашай мяжы», — абвясціў прэм’ер-міністр Дональд Туск на пасяджэнні ўраду, піша Onet.pl.

Варшава закрывала мяжу з Беларуссю з 12 верасня з меркаванняў бяспекі з нагоды вучэнняў «Захад-2025».