Караль Наўроцкі на трыбуне ААН / Канцылярыя прэзідэнта Польшчы

Сітуацыя з правамі чалавека застаецца адным з прыярытэтаў Польшчы. Пра гэта польскі прэзідэнт Караль Наўроцкі заявіў падчас свайго выступу ў ААН.

“Абарона правоў чалавека мусіць быць прыярытэтам у любым працэсе пабудовы міру і гарантавання бяспекі. Мы дакладна ўсведамляем драматычныя наступствы расейскай агрэсіі, у тым ліку ў галіне правоў чалавека і гуманітарных пытанняў.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі таксама застаецца прыярытэтам для нас, палякаў і Польшчы”, — заявіў Наўроцкі.

Таксама ён дадаў, што Польшча выставіла сваю кандыдатуру ў савет ААН па правах чалавека на 2029-2031 гады.

А пазней падкрэсліў, што выступае супраць абортаў і за адстойванне права на жыццё — ад моманту зачацця да натуральнай смерці.