
Гомельскі абласны суд прыгаварыў 64-гадовага лекара ультрагукавой дыягностыкі з Гародні Сяргея Рамашова да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміла ініцыятыва dissidentBY, піша zerkalo.io
Пра тое, што Рамашова прызналі вінаватым па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці) і артыкуле 361-2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), паведамлялася раней. Цяпер жа стаў вядомы прызначаны тэрмін – 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
